СК: Пратасевіча вінавацяць па трох артыкулах КК, Сапегу — па адным
Раману Пратасевічу выстаўленыя абвінавачанні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведаміў на брыфінгу 14 чэрвеня старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.
Гэта арт. 342 ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"), арт. 293 ("Масавыя беспарадкі"), арт. 130 ("Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы").
Сафію Сапегу затрымалі па падазрэнні ў парушэнні артыкулам 342 КК (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па гэтым артыкуле ёй выставілі абвінавачанне.
Таксама следчыя правяраюць яе на прадмет парушэння арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы). Дзмітрый Гара патлумачыў, што дзяўчына была адміністратаркай ТГ-каналаў, дзе выкладалі асабістыя даныя сілавікоў, дзяржслужбоўцаў і іх сем'яў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.