Скандальны расійскі сенатар параўнаў кіраўніка Пентагона з малпай

Дзмітрый Рагозін

Дзмітрый Рагозін / kommersant.ru

Экс-кіраўнік "Раскосмасу", а цяпер расійскі сенатар Дзмітрый Рагозін параўнаў кіраўніка Пентагона Лойда Осціна з малпай. У сацсетцы Х ён апублікаваў два здымкі. На адным намаляваная гарыла з двума пігмеямі ў Конга. На другім — ўкраінскі міністр абароны Рустэм Умераў, Осцін і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Гэтыя здымкі Рагозін пракаментаваў фразай: "Лойд Осцін да хваробы вельмі любіў фатаграфавацца з пігмеямі". Нагадаем, раней стала вядома, што ў кіраўніка Пентагона выявілі рак прастаты.

У каментарах экс-кіраўніка "Раскосмаса" абвінавацілі ў расізме. У прыватнасці, на допіс Рагозіна адрэагаваў амерыканскі астранаўт Скот Кэлі. "Не забудзьцеся прыхапіць з сабой браняваныя памперсы, калі ў наступны раз зберацеся ва Украіну", — напісаў ён.

Пазней Рагозін апублікаваў яшчэ адзін пост у сацсетцы ВКонтакте, каб ужо ніхто не сумняваўся ў ягоных якасцях і здольнасцях.
"Учора ўвечары некаторыя грамадзяне-інтэрнацыяналісты моцна ўзбудзіліся, чаму ў маіх ботах, ды і тут я, нібыта, назваў міністра абароны ЗША малпай. Дык вось. Каб сумненняў не было. Осцін, Байдэн, Шольц і іншыя ворагі Расіі — гэта брудныя малпы-бандэрлогі", — напісаў Рагозін.

Cкандальный российский сенатор сравнил главу Пентагона с обезьяной
Старонка Дзмітрыя Рагозіна ў Х / twitter.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі