Скрадзеныя на акупаванай тэрыторыі Украіны грошы легалізоўвалі праз Беларусь

Мільёны, затрыманыя на мяжы Украіны / t.me/DPSUkr/
Мільёны, затрыманыя на мяжы Украіны / t.me/DPSUkr/

Скрадзеныя на акупаванай расіянамі тэрыторыі Украіны грыўны спрабавалі легалізаваць праз Беларусь, Расію і Еўрасаюз. Пра гэта заявіла Дзяржаўная памежная служба Украіны.

Схема легалізацыі грошай была наступная. Мільёны наяўных грыўняў вывозіліся праз РФ і РБ у ЕС, каб пасля іх вярнуць ва Украіну і ўвесці ў абарот. Напрыклад, падчас уезду з Еўрасаюза ва Украіну затрымалі 46-гадовага ўкраінца, у якога пры сабе былі 7 мільёнаў 250 тысяч грыўняў. Законнасць іх паходжання ён пацвердзіць не змог.

У Кіеве заявілі, што мэта схемы — "стварэнне рэальных пагрозаў нацыянальным інтарэсам Украіны".

Раней мытня Літвы заяўляла пра тое, што ў краіну з Беларусі фізічныя асобы прывозяць буйныя сумы ва ўкраінскіх грыўнях — дзясяткі мільёнаў. Таксама ўзнікла версія пра спробы легалізацыі грошай, захопленых на акупаванай тэрыторыі. Быў узмоцнены мытны кантроль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі