Следчая група: Самалёт, які ўпаў у Егіпце не атрымліваў ўдару звонку
Расійскі авіялайнер, які ўпаў у Егіпце на Сінайскім паўвостраве ў суботу, не атрымліваў ўдару звонку, а капітан судна не падаваў сігнал бедства, паведаміла крыніца ў егіпецкай следчай групе, якая займаецца расшыфроўкай чорных скрыняў упаўшага паветранага судна.
Крыніца не агучыла іншыя дэталі здарэння, адзначыўшы, што расшыфроўка чорных скрыняў знаходзіцца ў ранняй стадыі, паведамляе reuters.com.
Нагадаем, што лайнер Airbus A321 авіякампаніі Кагалымавія, які перавозіў пасажыраў з дзецьмі з курорта Шарм-аль-Шэйх у Санкт-Пецярбург, упаў у гарыстай мясцовасці цэнтральнага Сіная неўзабаве пасля таго, як знік з радараў, набраўшы вышыню да ўзроўня пераходу ў гарызантальны палёт. Ахвярамі трагедыі сталі 224 чалавекі.
Фота: EPA