Следчы камітэт: Будынак на Лунінецкай ЦЭЦ абрынуўся ў выніку выбуху (фота)
Здарэнне адбылося 26 жніўня каля 17-й гадзіны, загінуў адзін чалавек, яшчэ двое шпіталізаваны.
У Следчым камітэце адзначаюць, што сцены і перакрыцці будынка на тэрыторыі цеплаэлектрацэнтралі абрынуліся ў выніку выбуха ў момант пуска-наладачных мерапрыемстваў. Будаўнічыя працы там яшчэ працягваліся і будынак не быў здадзены ў эксплуатацыю.
На месцы здарэння працуе крыміналістычная лабараторыя Следчага камітэта. Да агляду прыцягнулі супрацоўнікаў МНС і экспертаў у галіне выбухатэхнікі. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "парушэнне правіл аховы працы", паведамляе БЕЛТА.
Фота — media-polesye.by