У Беларусі затрымалі топ-менеджараў бізнесмена Юрыя Авяр’янава

У Беларусі затрымалі топ-менеджараў бізнесмена Юрыя Авяр’янава

Следчы камітэт заявіў пра затрыманне кіраўнікоў шэрагу камерцыйных структур (ЗАТ “Гандлёвы Свет — “Кольцо”, ТАА “Парк забаў Дрымлэнд”, Madison Royal Club ды іншых). Яны падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Як інфармуе прэс-служба СК, крымінальную справу ў адносінах бізнесмена Юрыя Авяр'янава і шэрагу іншых асоб распачаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, расследуе яе Следчы камітэт.

Партал tut.by нагадвае, што паўтары гады таму ў Авяр’янава ўзніклі сур’ёзныя праблемы з крэдыторамі. Сам ён знаходзіўся ў замежжы. Тым часам яго кампаніі пачыналі працэдуры банкроцтва. Вядома, што на 5 кастрычніка прызначанае судовае разбіральніцтва па банкроцтве ЗАТ “Гандлёвы Свет — “Кольцо”, якое аб’ядноўвае аўтамабільны і будаўнічы рынкі, гандлёвыя цэнтры ў мінскім мікрараёне “Малінаўка”. На дадзены момант Юрый Авяр'янаў жыве за мяжой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі