Следчы камітэт Расіі стварыў ваенны следчы аддзел у Беларусі

Следчы камітэт Расіі / ria.ru, ілюстрацыйнае фота
Следчы камітэт Расіі / ria.ru, ілюстрацыйнае фота

Следчы камітэт РФ стварыў у Беларусі ваенны следчы аддзел, паведамляе ТАСС. У расійскім ведамстве гэта патлумачылі тым, што на тэрыторыі нашай краіны размяшчаюцца вайсковыя падраздзяленні РФ.

"У сувязі з размяшчэннем падраздзяленняў Мінабароны Расіі ў Рэспубліцы Беларусь створаны ваенны следчы аддзел СК Расіі з дыслакацыяй на названай тэрыторыі", — гаворыцца ў паведамленні.

У 2022-м расійскія войскі з Беларусі вялі наступ на Украіну і праводзілі абстрэл украінскай тэрыторыі. Апошнім часам колькасць расійскіх войскаў у Беларусі істотна знізілася, аднак у ліпені ў нашу краіну плануецца даставіць расійскую тактычную ядзерную зброю. Дзярждэпартамент ЗША заявіў, што Лукашэнка саступае Крамлю ўсё больш кантролю над Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі