Следчы камітэт завяршыў завочную справу на Івана Краўцова

Іван Краўцоў / Еўрарадыё

Іван Краўцоў / Еўрарадыё

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы на сакратара Каардынацыйнай рады Івана Краўцова. Як распавядала Еўрарадыё, гэтую справу ў СК пачалі 23 студзеня.

Расследаванне вялося ў рамках так званай "спецыяльнай вытворчасці", якую рэжым Лукашэнкі прыдумаў для пераследу палітуцекачоў і завочнага суда над імі.

Краўцова вінавацяць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 
— распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
— махлярства ў асабліва буйным памеры;
— змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
— стварэнне экстрэмісцкага фармавання.

Следства заяўляе, быццам паплечнік Віктара Бабарыкі паабяцаў дапамогу ў рэалізацыі інвестыцыйнага праекту і "шляхам падману і злоўжываннем даверу завалодаў грашовымі сродкамі ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" на суму каля 100 тысяч рублёў". Астатнія абвінавачанні датычаць дзейнасці Краўцова ў Каардынацыйнай радзе, якую рэжым прызнаў "экстрэмісцкім фармаванняем".

Крымінальная справа перададзеная генпракурору для накіравання ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі