У Беларусі і Расіі разам больш палітвязняў, чым было пры Брэжневе ў СССР

Радаслаў Сікорскі

Радаслаў Сікорскі / pap.pl

У Беларусі і Расіі разам больш палітвязняў, чым было ў СССР, калі ім кіраваў Леанід Брэжнеў (з 1964-га да 1982 года). Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас афіцыйнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС у Бруселі.

"У Беларусі, як і ў Расіі, у хуткім часе таксама маюць адбыцца фэйкавыя прэзідэнцкія выбары, цытуе словы Сікорскага pap.pl. — Усе мы памятаем, чым скончыліся папярэднія выбары — хваля рэпрэсій дагэтуль не слабее. У суадносінах да колькасці насельніцтва гэта горш, чым было ў нас падчас ваеннага становішча".

Ваеннае становішча ў Польшчы існавала ў 1981-1983 гадах. Камуністычны рэжым увёў яго, каб падавіць рух "Салідарнасць", які ахапіў усю краіну і кіраваў страйкамі працоўных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі