Следчыя заняліся сеткай "Пяты элемент", пакуль без затрыманняў
Belretail.by
Мінскі Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да ЗАТ "Патио" (брэнд "Пяты элемент"). Справа распачатая па артыкуле 243 Крымінальнага кодэкса — найбуйнейшага беларускага рытэйлера электронікі і бытавой тэхнікі падазраюць ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў.
Пакуль што следчыя дзеянні праходзяць без затрыманняў. 11 чэрвеня ў памяшканнях ЗАТ "Патио" праведзены ператрус, забраная бухгалтарская дакументацыя, паведамляюць ва УСК па горадзе Мінску.
Сетка "5 элемент" налічвае 50 рознічных крамаў. Першая з іх была адкрытая ў Мінску ў 1996 годзе і доўгі час працавала як крама "BOSCH". У 2005 годзе адкрыліся дзве новыя крамы: у Мінску пад назвай "Sony" і ў Гродне пад назвай "Samsung". Чацвёртая крама сеткі — у Магілёве — адкрылася пад гандлёвай маркай "5 элемент".
Старшынёй агульнага сходу заснавальнікаў ЗАТ "Патио" з'яўляецца 47-гадовы Андрэй Балабін, №68 у спісе паспяховых і ўплывовых беларускіх бізнесоўцаў.