Слонімскую сінагогу наведаў яе новы гаспадар
Дзяніс Дудараў (злева) у сінагозе
14 жніўня слонімскую сінагогу наведаў яе новы гаспадар. Гэта бізнесмен з Расіі Дзяніс Дудараў. Будынак быў прададзены ў лютым 2024-га. Згодна з умовамі аўкцыёну, уладальнік павінен аднавіць помнік архітэктуры за 5 гадоў, пры гэтым захаваць яго стылістычныя і канструктыўныя асаблівасці. Разам з Дударавым была яго праектная каманда, піша "Слонімскі веснік".
Сінагога ў Слоніме — помнік архітэктуры сярэдзіны XVII стагоддзя (найстарэйшы будынак у горадзе). На працягу дзесяцігоддзяў яна знаходзіцца ў занядбаным стане. Перад рэстаўрацыяй спецыялісты правядуць даследаванні будынка.
Папярэднюю спробу аднавіць сінагогу рабіла пісьменніца і педагог Ілона Караваева (Іаана Рыўз). Яна заплаціла каля 30 тысяч рублёў (для гэтага прадала кватэру ў Мінску), але ў выніку грошай на рэстаўрацыю не сабрала, і помнік вярнуўся да мясцовых уладаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.