Служба бяспекі Украіны затрымала валанцёрку з Беларусі
Служба бяспекі Украіны затрымала валанцёрку Алену Жаркевіч, якая займалася дапамогай вымушаным рэлакантам з Беларусі. Пра гэта піша ТГ-канал "Беларускі Дом ва Украіне".
Жаркевіч дапамагала беларусам, якія апынуліся ва Украіне без даху над галавой, а часам і без дакументаў.
Паведамляецца, што прычынай затрымання магло быць тое, што 15 верасня валанцёрка дапамагала з легалізацыяй новапрыбылага беларуса Ягора. Яго затрымалі разам з Жаркевіч.
Раней ён служыў у сілавых структурах. Гаворыцца, што Ягор быў адным з першых, хто адмовіўся біць пратэстоўцаў і быў адным з першых, хто звольніўся з сілавых структур. Пасля звальнення ён паспеў тройчы разы атрымаць "суткі" і на яго пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.