Смаргонца асудзілі за тое, што жорстка зарэзаў сабаку на вачах мінакоў

Фокстэр'ер, ілюстрацыйнае фота

Фокстэр'ер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Суд у Смаргоні разгледзеў крымінальную справу пра жорсткае абыходжанне.

Інцыдэнт адбыўся 20 жніўня. Жыхар Смаргоні на вуліцы на вачах у мінакоў ударыў нажом у грудзі фокстэр'ера. Як гаворыцца, перад смерцю жывёла працягла пакутавала.

Прычыны гэтага ўчынку невядомыя. У пастанове суда гаворыцца, што смаргонец "дзейнічаў з хуліганскіх і іншых нізінных памкненняў".

Мужчыну прысудзілі да месяца арышту. Сам ён, дарэчы, прызнаў віну толькі часткова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі