СМІ: Да Азаранкі вяртаецца трэнер, які займаўся з ёй у часы юніёрства

СМІ: Да Азаранкі вяртаецца трэнер, які займаўся з ёй у часы юніёрства

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка наняла ў якасці новага асабістага трэнера Вячаслава Конікава — спецыяліста, які займаўся з ёй яшчэ ў часы юніёрства. Такая інфармацыя з’явілася ў фан-супольнасці беларускай тэнісісткі Вконтакте.

У паведамленні гаворыцца, што даўні трэнер мужчынскай тэніснай каманды ўніверсітэта штата Каліфорнія Сакрамэнта Вячаслаў Конікаў абвясціў пра сваю адстаўку і цяпер будзе працаваць з Азаранка. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль не было.

Трэнер працаваў з аматарамі 12 гадоў.

Былы асабісты трэнер беларускай тэнісісткі, амерыканскі спецыяліст Майкл Джойс спыніў супрацоўніцтва з ёй у канцы лістапада мінулага года.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі