СМІ: Еўрасаюз здыме санкцыі з Беларусі

СМІ: Еўрасаюз здыме санкцыі з Беларусі

Еўрасаюз да канца лютага канчаткова здыме санкцыі з Беларусі, а менавіта: з 170 чалавек і 3 кампаній. У "чорным спісе" застануцца чацвёра сілавікоў, якіх падазраюць у дачыненні да знікнення людзей у нашай краіне (у 1999-2000 гадах). Застанецца і эмбарга на пастаўкі зброі. Пра гэта напісаў у Twitter брусельскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Ёзвяк.

СМІ: Еўрасаюз здыме санкцыі з Беларусі

29 кастрычніка Савет ЕС прыпыніў на чатыры месяца санкцыі ў дачыненні Беларусі. Пад санкцыямі засталіся толькі згаданыя сілавікі. Рашэнне прымалася пасля вызвалення палітзняволеных і правядзення прэзідэнцкіх выбараў. Брусель вырашыў заахвоціць Мінск да далейшых крокаў у справе пазітыўных зменаў у краіне ды паляпшэння дачыненняў з Еўрасаюзам.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Савет кіраўнікоў МЗС краін ЕС можа разгледзець пытанне аб санкцыях у дачыненні Беларусі ўжо ў панядзелак, 15 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі