Эксперт: Расійскім дыверсантам загадалі адыходзіць са Славянска

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.



Паводле яго слоў, ёсць інфармацыя, што загад адыходзіць атрымалі расійскія байцы, якія знаходзяцца ў Славянску. Пра іншыя гарады нічога не паведамляецца. Тымчук сцвярджае, што ўкраінскія сілавікі блакуюць Славянск, у тым ліку з мэтай захопу расіян.



Нагадаем, Расія афіцыйна не прызнае, што яе вайскоўцы дзейнічаюць ва ўсходняй Украіне. Украінскі бок заявіў, што ў Данецкай вобласці ідэнтыфікавалі байцоў 45-га асобнага расійскага дэсантнага палка спецпрызначэння і 2-й асобнай брыгады спецпрызначэння ГРУ генштаба Узброеных сілаў Расіі.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі