СМІ: У аэрапорце, з якога вылецеў А321, можна было пранесці на борт зброю

СМІ: У аэрапорце, з якога вылецеў А321, можна было пранесці на борт зброю

У аэрапорце Шарм-эш-Шэйха, адкуль вылецеў расійскі самалёт А321, які пасля пацярпеў крушэнне, доўгія гады парушаліся нормы бяспекі і квітнела хабарніцтва сярод персаналу. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на супрацоўнікаў аэрапорту, якія пажадалі застацца неназванымі.

Супрацоўнікі распавялі, што за 10 еўра можна было пранесці на борт зброю або наркотыкі і гэта практыкавалася шмат разоў. У паветранай гавані маглі не правяраць багаж сканерамі, каб зэканоміць электраэнергію, але падчас візітаў замежных экспертаў абсталяванне ўключалі.

Машыны, якія дастаўлялі ў аэрапорт паліва або іншыя грузы, маглі не правяраць, бо персанал добра ведаў кіроўцаў. Супрацоўнікі ніколі не правяралі калегаў, бо гэта лічылася кепскім звычаем.

Раней улады Егіпта запэўнівалі, што аэрапорт Шарм-эш-Шэйха бяспечны для турыстаў.

Фота: AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі