СМІ: У "Брузгах" арыштавалі усю змену мытнікаў

СМІ: У "Брузгах" арыштавалі усю змену мытнікаў

На пачатку жніўня, як піша Hrodna. life, у пункце пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы затрымалі змену мытнікаў, якія працавалі на афармленні грузавых аўтамабіляў. Іх падазраюць у атрыманні хабару і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. 

Ёсць звесткі, што затрымалі не толькі цяперашніх мытнікаў, але і былых супрацоўнікаў мытні.

Сваякі затрыманых кажуць, што аперацыю праводзілі мінскія сілавікі — верагодна, КДБ. Таксама сваякі паведамілі, што затрыманыя супрацоўнічаюць са следствам і даюць прызнальныя паказанні.

Крымінальныя справы з удзелам мытнікаў апошнім часам даволі частыя. Нядаўна судзілі, напрыклад, групу смаргонскіх, а потым групу гомельскіх мытнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі