Снапкоў: Візіт Лукашэнкі ў Кітай стане прарыўным
Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай стане "прарыўным". Такое меркаванне на пасяджэнні беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў. Ён мяркуе, што візіт "дасць пачатак новаму этапу ў палітычным і эканамічным супрацоўніцтве краін". Снапкоў адзначыў, што Лукашэнка наведае КНР ужо ў дзявяты раз, інфармуе БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, пра запланаваны на канец верасня дзяржаўны візіт у Кітай у чацвер паведаміў Аляксандр Лукашэнка. Запрашэнне ён атрымаў ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна.