Снег з даху разбіў дзве машыны на поўдні Беларусі

За суткі ад снегу пацярпелі два легкавікі
За суткі ад снегу пацярпелі два легкавікі

Снег, які ўпаў з даху, за суткі разбіў дзве легкавушкі: пад Гомелем і ў Салігорску. Кіроўца адной з іх у гэты момант быў у машыне.

Спачатку "лавіна" сышла на Toyota Celica са шматпавярхоўкі на салігорскай вуліцы Заслонава. У гэты момант аўтамабіль ехаў па двары і ўзяў правей, бліжэй да дома, каб прапусціць сустрэчу.

"Проста на мяне з даху сышоў снег, — распавядае Арцём, які быў у той момант за рулём. — Мяне прыціснула да сядзення разбітым лабавым шклом уперамешку са снегам. Момант зафіксаваны на відэа, знятым камерай знешняга назірання, усталяванай на доме. Машыну разваліла. Адразу я зажурыўся, а потым падумаў: "Дзякуй што жывы".

Аднаўляць аўтамабіль Арцём не плануе.

Праз некалькі гадзін снег абрынуўся на аўтамабіль, прыпаркаваны ў двары жылога дома па вуліцы Міра ва Урыцкім (Гомельскі раён). Буйная груда рухнула проста на дах і лабавое шкло. У машыне ў гэты момант нікога не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі