Снегапад пакінуў без электрычнасці 630 беларускіх населеных пунктаў

Зіма ў Беларусі
Зіма ў Беларусі

Снегапады, якія прыйшлі ў Беларусь 7 студзеня і працягнуліся 8-га, пакінуў без электрычнасці 630 беларускіх населеных пунктаў. Пра гэта паведамляе МНС Беларусі.

"Па дадзеных "Белэнерга", напрацягу сутак на тэрыторыі рэспублікі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 630 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі. Па стане на 6 гадзін 9 студзеня застаюцца без электразабеспячэння 56 населеных пунктаў у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. У выніку парушэння функцыянавання аб'ектаў жыццезабеспячэння пацярпелых няма", — гаворыцца ў паведамленні МНС.

Снежныя завалы паўплывалі на расклад руху цягнікоў. У Мінскім раёне праз тое, што мокры снег заблакаваў чыгуначную стрэлку, адбылася затрымка ў руху 8 пасажырскіх цягнікоў. Аднак ніводны цягнік не затрымаўся больш, чым на 1 гадзіну.

У МНС таксама паведамілі, што 8 студзеня ратавальнікі 25 разоў выязджалі для таго, каб прыбраць з дарогі ці распілаваць аварыйныя дрэвы. Таксама яны дапамаглі дастаць са снежных заносаў 19 транспартных сродкаў. Пацярпелых у гэтых здарэннях няма.

Па дадзеных сіноптыкаў, на бліжэйшы час у Беларусі замацуецца сапраўднае зімовае надвор'е. Тэмпература стабільна будзе адмоўнай, а часам — па начах і па раніцах — слупкі тэрмометраў будуць апускацца да -15.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі