Сноўдэну адмовілі ўжо восем краін

Сноўдэна адмовіліся прыняць у Германіі, Іспаніі, Аўстрыі, Ірландыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Польшчы і Швейцарыі, паведамляе ВВС. Пры гэтым ва ўсіх гэтых дзяржавах заявілі, што запыт на атрыманне прытулку не можа быць разгледжаны, таму што ён быў зроблены чалавекам, які не знаходзіцца на тэрыторыі гэтых краін.

Раней паведамлялася, што Эдвард Сноўдэн сам адмовіўся атрымоўваць прытулак у Расіі. Прычынай гэтага сталі ўмовы, выстаўленыя былому супрацоўніку ЦРУ Уладзімірам Пуціным.

Нагадаем, што Эдвард Сноўдэн апублікаваў дэталі сакрэтных праграм спецслужбаў ЗША па сачэнні за амерыканскімі і замежнымі грамадзянамі. Ён збег у Ганконг, а затым у Маскву, дзе знаходзіцца ўжо каля тыдня, як мяркуецца, у транзітнай зоне аэрапорта "Шарамецьева". Улады ЗША заявілі, што маюць намер патрабаваць выдачы Сноўдэна, які абвінавачваецца ў разгалошванні сакрэтных дадзеных амерыканскіх спецслужбаў, у любой краіны, дзе ён апынецца. Расійскі бок заяўляў, што Сноўдэн не перасякаў расійскую мяжу, прыбыў як транзітны пасажыр і што паміж Расіяй і ЗША няма дамовы аб выдачы.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі