Суд ЗША прызнаў незаконнымі сакрэтныя праграмы АНБ

Пра існаванне гэтай базы стала вядома з выкрыццяў экс-супрацоўніка АНБ Эдварда Сноўдэна, які цяпер хаваецца ў Расіі.



Суддзя Рычард Леон заявіў, што спецслужбы збіралі інфармацыю пра тэлефонныя гутаркі адвольна і без разбору. Ён пастанавіў, што тым самым была парушаная забарона на правядзенне неабгрунтаваных ператрусаў, замацаваная ў канстытуцыі ЗША.



У сувязі з гэтым суддзя вынес папярэдняе судовае прадпісанне, якое не набудзе моц да разгляду апеляцыі. Міністэрства юстыцыі ЗША заявіла, што абскардзіць рашэнне суда, інфармуе ВВС.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі