Мігранты ідуць да мяжы з Польшчай, пацвердзілі ў Пагранкамітэце Беларусі

Калона людзей рухаецца па трасе М6 / Скрыншот відэа​
Калона людзей рухаецца па трасе М6 / Скрыншот відэа​

Шматлікая група ўцекачоў з рэчамі ідзе ўздоўж трасы да мяжы з Польшчай, пацвердзілі ў Беларускім Дзяржаўным памежным камітэце. Там таксама адзначылі, што "на падобны крок адчаю бежанцаў падштурхнула абыякавасць і бесчалавечнае стаўленне польскіх уладаў".

Раней раніцай у сацсетках сталі з'яўляцца відэа з памежных рэгіёнаў Беларусі. У аб'ектыў трапілі сотні людзей, якія ішлі па праезнай частцы і абочыне. Аўтары відэа сцвярджалі, што відэа было знята на трасе М6 (Мінск-Гродна) недалёка ад памежны пераход "Брузгі-Кузніца".

На другім відэа заўважна, што на нейкім адрэзку шляху гэтых людзей суправаджалі людзі ў вайсковай форме.

Мигранты идут к границе с Польшей, подтвердили в Погранкомитете Беларуси
Побач з калонай знаходзіліся людзі ў вайсковай форме / скрыншот
Мигранты идут к границе с Польшей, подтвердили в Погранкомитете Беларуси
Людзі, якія ідуць у калоне, — хутчэй за ўсё, мігранты / скрыншот

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі