У Польшчы ў аўтамабілі беларускі знайшлі мігрантаў, адзін з іх быў у багажніку
Адзін мігрант ехаў у багажніку
У Польшчы ў аўтамабілі беларускі знайшлі мігрантаў, адзін з іх быў у багажніку. 30-гадовую жанчыну затрымалі, ёй пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе strazgraniczna.pl.
Здарэнне адбылося 23 верасня. Польскія памежнікі спынілі аўтамабіль каля Сейнаў на паўночным усходзе Польшчы. Высветлілася, што трое грамадзян Ірана і адзін афганец незаконна трапілі ў Польшчу з Літвы. Іх перадалі літоўцам.
У дачыненні да грамадзянкі Беларусі прынятае рашэнне аб вяртанні яе ў РБ з забаронай на ўезд у Польшчу і краіны Шэнгена на працягу 10 гадоў. Гэта не першае такое рашэнне ў дачыненні беларусаў, якія былі злоўленыя на дапамозе нелегальнай міграцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.