У Польшчы кажуць, што міграцыйны ціск на мяжы з боку Беларусі павялічваецца

На польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота

На польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / x.com/Straz_Graniczna

Міграцыйны ціск з боку Беларусі ў верасні павялічыўся. Пра гэта 26 верасня заявіў міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш пасля сустрэчы з камандаваннем на польска-беларускай мяжы, паведамляе Мінабароны краіны.

"Сітуацыя сур'ёзная, ціск на мяжы ў апошнія тыдні і дні ўзмацняецца. Пасля спакойнага ліпеня і жніўня, калі колькасць спробаў прарыву была не такая вялікая, верасень прыносіць павелічэнне колькасці пераходаў", — канстатаваў міністр.

Паводле яго, ад пачатку верасня было здзейснена каля 2,5 тысячы спроб перайсці мяжу з боку Беларусі. Ад пачатку года такіх спробаў было 26 тысяч — столькі ж, як за ўвесь мінулы год.

Міністр унутраных спраў Польшчы Томаш Шыманскі пахваліў буферную зону, якую палкі стварылі на мяжы з Беларуссю. Паводле яго, гэта скараціла колькасць нелегальных пераходаў. "Калі буфернай зоны не было, за трохмесячны перыяд было зроблена 17 тысяч спроб перасекчы мяжу. За перыяд стварэння буфернай зоны гэтая колькасць ўпала да 6000", — заявіў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі