Паліцыя Германіі хоча правяраць сацсеткі грамадзян, якія прэтэндуюць на шэнген

Шэнгенская віза

Шэнгенская віза / dw.com

Нямецкая паліцыя рэкамендуе вывучаць сацыяльныя сеткі прэтэндэнтаў на атрыманне шэнгенскай візы, каб ацаніць рызыку махлярства і не дапусціць нелегальнай міграцыі. Таксама прапануецца распрацаваць для такіх грамадзян так званыя профілі рызыкі. Пры складанні такога профілю будуць улічвацца пол, узрост, паходжанне, сродкі перамяшчэння, маршрут, мэта паездкі, пазначанае месца прызначэння і некаторыя іншыя звесткі. Гэтыя рэкамендацыі з'яўляецца часткай Кіраўніцтва па прадухіленні махлярству з шэнгенскімі візамі, піша рэсурс Schengen.News. 

Адзначаецца, што сацсеткі знаходзяцца ў адкрытым доступе і ўтрымліваюць карысную інфармацыю. Можна праверыць, ці актыўны ў іх падарожнік, які кантэнт размяшчае, удзельнікам якіх групах з'яўляецца, якія месцы наведваў у апошні раз. 

Сацсеткі таксама могуць дапамагчы зрабіць высновы аб фактычнай прафесіі і, такім чынам, аб даходзе заяўніка. Інфармацыя будзе збірацца з агульнадаступных крыніц, падкрэслілі ў паліцыі. Адзначым, што на гэты момант у анкетах для атрымання шэнгенскай візы няма палёў для сацыяльных сетак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі