Спіс узнагароджаных Лукашэнкам прэміяй за культуру, духоўнае адраджэнне і спорт

Спіс узнагароджаных Лукашэнкам прэміяй за культуру, духоўнае адраджэнне і спорт

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб узнагароджанні прэміяй "За духоўнае адраджэнне" і "Спецыяльнай прэміяй прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва". Сярод лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" — аўтарскі калектыў, які працаваў над стварэннем кнігі-рэквіема "Жыць і памятаць" у складзе няштатнага супрацоўніка галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання Беларускага радыё Алены Харашэвіч і прафесара акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Анатоля Шаркова. Прэміяй адзначаны епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веньямін, які ўнёс важкі ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі. За захаванне жыцця і здароўя маці і дзяцей узнагароджаны калектыў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Маці і дзіця". За ўмацаванне духоўных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве прэміяй адзначаны і калектыў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Сярод лаўрэатаў і настаяцель рэлігійнай суполкі Святой Тройцы з вёскі Росіца Верхнядзвінскага раёна Чэслаў Курэчка, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Сярод лаўрэатаў 10 спецыяльных прэмій кіраўніка дзяржавы дзеячам культуры і мастацтва — калектыў Вялікага тэатра краіны за оперу "Царская нявеста" (галоўны мастак Аляксандр Касцючэнка і галоўны рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ), Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, вядучыя тэатральныя калектывы краіны, мастакі, скульптары. За стварэнне гісторыка-дакументальнага серыяла "Яны спявалі за Радзіму" узнагароджваюцца спецкарэспандэнт аддзела навін культуры АТН Наталля Бардзілоўская, галоўны рэжысёр Агенцтва тэленавін Алег Далгаполаў і загадчык аддзела навін культуры Міхаіл Равуцкі. Сярод лаўрэатаў таксама — Канстанцін Касцючэнка, аўтар манумента "Брама памяці" мемарыяльнага комплекса "Трасцянец", Антон Бельскі, аўтар роспісу ў храме Свята-Узнясенскага жаночага манастыра.

Спецпрэмію "Беларускі спартыўны Алімп" Аляксандр Лукашэнка падзяліў паміж трыма лаўрэатамі: Сяргеем Канашыцам, рэдактарам аддзела спорту рэдакцыі газеты "СБ, Беларусь сегодня", трэнерам па веславанню з Магілёва Віктарам Капітонавым і спартсменкай-інструктарам нацыянальнай каманды па веславанню на байдарках і каноэ Марынай Літвінчук.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі