Справу галоўнага рэдактара “Ежедневника” накіравалі ў суд
Следчы камітэт перадаў крымінальную справу супраць рэдактара “Ежедневника” Сяргея Сацука ў пракуратуру, паведамляе БАЖ. Адтуль справа будзе накіраваная ў суд.
Сяргей Сацук знаходзіцца за кратамі з 8 снежня мінулага года. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.
Дакладна невядома, у чым вінавацяць Сацука. Ён быў затрыманы па справе аб хабары ў снежні 2021 года, але тэрмін утрымання пад вартай па гэтай справе павінны быў скончыцца ў маі.
У чэрвені на сувязь з БАЖ выйшаў былы сукамернік зняволенага журналіста. Па яго словах, за некалькі дзён да канца тэрміну Сяргею прад'явілі абвінавачанні па новых артыкулах:
- 130 ч.2 КК — распальванне варожасці з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў;
- 426 ч.2 КК — перавышэнне службовых паўнамоцтваў з карысных ці іншых памкненняў.
Сацук скардзіўся на стан здароўя. У лютым ягоныя сябры і родныя звярталіся ў Следчы камітэт, каб журналіста выпусцілі пад іх асабістае паручальніцтва, але атрымалі адмову.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.