Справу Паўла Севярынца перададуць у пракуратуру на наступным тыдні

Справу Паўла Севярынца перададуць у пракуратуру на наступным тыдні

Праз тыдзень справу палітвязня Паўла Севярынца павінны перадаць у пракуратуру. Пра гэта напісала ў сацсетках яго жонка Вольга.

"Сабрала характарыстыкі на Пашу, прыкладзем да матэрыялаў справы. Чытаю і думаю — харошага я сабе мужа выбрала. Праз тыдзень Пашаву справу перадаюць у пракуратуру. Думаем, раней траўня да суда не дойдзе. Неяк і лягчэй, і цяжэй ад гэтых думак пра суд. З аднаго боку — вось убачымся, а гэта падобна на цуд, з іншага  — што прынясуць нам гэтыя дні?"піша Вольга Севярынец. 

Падрыхтоўка справы для пракуратуры азначае, што следчыя завяршылі расследаванне і цяпер абвінавачаны знаёміцца з матэрыяламі следства.

Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года пасля выбарчага пікета ў Мінску. Яго вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

"Паша перадае ўсім прывітанні і вельмі-вельмі дзякуе ўсім, хто яму піша і хто дапамагае нам. І я дзякую", — дадае Вольга Севярынец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі