Спявак Саша Нэма папрасіў чыноўнікаў упарадкаваць двор яго маці
На канцэрце ў Слоніме спявак Саша Нэма папрасіў мясцовых чыноўнікаў упарадкаваць двор вакол шматпавярховага дома №30 на вуліцы Яршова.
Артыст (якога насамрэч клічуць Аляксандр Яфімік) сам родам са Слоніма. Тут ён скончыў сярэднюю школу, у горадзе засталіся яго родныя і сябры. Саша Нэма часта выступае ў Слоніме.
Падчас свайго чарговага канцэрту ён звярнуўся да вертыкальшчыкаў. "Я 22 гады ў тым доме не жыву — там цяпер жыве мая мама. А двор, які быў тады, так ён выглядае і сёння без рамонту", — перадае яго словы Радыё "Рацыя".
Дарэчы, жыхары Слоніма сустрэлі просьбу артыста доўгімі апладысментамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.