Стабілізатары з Кітая ехалі ў Беларусь, але трапілі на фронт
Перадача кітайскіх стабілізатараў на фронт / onf.ru
Калужская мытня канфіскавала партыю аўтаматычных стабілізатараў напружання і перадала для патрэб так званай "спецыяльнай ваеннай аперацыі", як у Расіі называюць вайну з Украінай.
Груз накіроўваўся з Кітая ў Беларусь. У мытні заяўляюць, што канфіскавалі яго за няправільна аформленыя дакументы.
Агульная вага стабілізатараў складае больш за 24 тоны, кошт — больш за 18 мільёнаў расійскіх рублёў.
"Суд прызнаў абсталяванне ўласнасцю дзяржавы, а супрацоўнікі мытні арганізавалі перадачу для дапамогі нашым салдатам", — заяўляюць у Калужскай мытні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.