Стала вядома імя новага кіраўніка ПВТ — і гэта былы кдбшнік

ПВТ / ttconsult.by

ПВТ / ttconsult.by

Стала вядома, хто ўзначаліць Парк высокіх тэхналогій у Беларусі. На сайце ПВТ абнавілася графа "кіраўніцтва", заўважае выданне kv.by. Новым начальнікам ПВТ там называюць Аляксандра Базанава.

На самім сайце няма навін, што ў парку змяніўся кіраўнік.

Вядома, што Базанаў з 2010 года ўзначальваў інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце, а адтуль у 2014 годзе перайшоў у "Белтэлекам" на пасаду намесніка гендырэктара. Да гэтага ён працаваў на розных пасадах у беларускім КДБ, МЗС і апараце Савета міністраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі