Стала вядома, калі дэпутаты разгледзяць у 1-м чытанні праект бюджэту на 2018 год

Стала вядома, калі дэпутаты разгледзяць у 1-м чытанні праект бюджэту на 2018 год

Стала вядома, калі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць у першым чытанні праект бюджэту Беларусі на 2018 год. Гэта адбудзецца на пасяджэнні 18 снежня, пачатак а 12-й гадзіне. Такое рашэнне было прынятае ў чацвер. Як вядома, “нулявое чытанне” праекту бюджэту ў Палаце прадстаўнікоў прайшло 17 лістапада за закрытымі дзвярыма. Праз некалькі дзён пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду прадставіць яму да 20 снежня канчатковы праект бюджэту на наступны год. Атрымліваецца, што дэпутаты не паспеюць прыняць да гэтай даты бюджэт у другім чытанні.

У 2016 годзе праект бюджэту на бягучы год быў прыняты значна раней — у кастрычніку. Тады ж яго апублікавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі