Стала вядома, калі ў Беларусі ўвядуць біяметрычныя пашпарты

Стала вядома, калі ў Беларусі ўвядуць біяметрычныя пашпарты

Стала вядома, калі ў Беларусі ўвядуць біяметрычныя пашпарты. У адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі, падпісаным у аўторак, адбудзецца гэта з 1 верасня, паведамляе БЕЛТА.

У дакументы грамадзяніна Беларусі будзе ўбудаваная мікрасхема, якая змяшчае фотавыявы, адбіткі пальцаў рук і іншыя персанальныя дадзеныя. Мяркуецца, што новаўвядзенне дазволіць аўтаматызаваць працэдуру ідэнтыфікацыі асобы, а таксама спрасціць праходжанне пашпартнага кантролю пры перасячэнні мяжы. Мусіць яно паспрыяць і развіццю электронных сервісаў.

Восенню ў беларуса з'явіцца 8 новых дакументаў з яго біяметрычнымі данымі, у тым ліку ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт. Апошні спатрэбіцца для выезду за мяжу.

Улады не збіраюцца ўводзіць абавязковую замену наяўных у беларусаў пашпартоў на новыя біяметрычныя дакументы.

Стала вядома, калі ў Беларусі ўвядуць біяметрычныя пашпарты
БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі