Стала вядома, калі ў Мінску з'явіцца чацвёртая кальцавая лінія метро

Мінскі метрапалітэн, станцыя "Пярэспа" (адкрыццё ў 2024 годзе)

Мінскі метрапалітэн, станцыя "Пярэспа" (адкрыццё ў 2024 годзе) / Мінскі метрапалітэн

Чацвёртую лінію мінскага метро ўжо праектуюць, але пачнуць будаваць не раней за 2030 год, піша "Минск Новости" са спасылкай на Мінгарвыканкам.

Першая прычына ў няпростай працы, якая вядзецца над пабудовай трэцяй лініі: танэлі трэба пракладваць пад ракой Свіслач.

Яшчэ адна складанасць — недахоп кадраў, вынікае са словаў старшыні выканкама Уладзіміра Кухарава.

"Чым вышэй будзе ўкамплектаванасць (на "Мінскметрабудзе"), тым хутчэй пойдуць працы", — кажа Кухараў.

Меней чым праз год, верагодна, адкрыюцца тры новых станцыі метро на трэцяй, зялёнай лініі. Хутчэй за ўсё гэта адбудзецца ў лістападзе 2024 года, пісала "Звязда".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі