Стала вядома, хто можа стаць новым галоўным трэнерам ХК "Дынама-Мінск"

Аляксандр Андрыеўскі / pressball.by
Аляксандр Андрыеўскі / pressball.by

Стала вядома, хто можа стаць новым галоўным трэнерам ХК "Дынама-Мінск" замест Крэйга Вудкрафта. На гэтую пасаду вернецца Аляксандр Андрыеўскі, піша sport-express.ru са спасылкай на свае крыніцы. Падчас гэтага сезону ён увайшоў у трэнерскі штаб Вудкрафта.

Крэйг Вудкрафт трэніруе дынамаўцаў з 2019-га (і гэта ўжо яго другі прыход у каманду). Аляксандру Андрыеўскаму 54 гады. Ён — былы хакеіст зборнай Беларусі. Трэнерскую кар'еру пачаў у 2008-м. Быў галоўным трэнерам мінскага "Дынама" ў 2009-2010, 2012-2013 гадах. Пасля гэтага ў асноўным працаваў з расійскімі клубамі.

Сёлета "Дынама" заняло 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ, у плэй-оф у першым раўндзе прайграла СКА — 2:4.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі