Беларусы сталі часцей трапляць у лекавальна-працоўныя прафілакторыі

ЛПП у Салігорску

ЛПП у Салігорску / TUT.by

У 2022 годзе ў лекава-працоўныя прафілакторыі Беларусі накіравалі 7 320 чалавек. Праваабаронцы "Вясны" прааналізавалі, як змянялася гэта лічба ў апошнія гады — і пры чым тут пратэсты.

"У сярэднім колькасць асоб, накіраваных у ЛПП, у апошнія гады вагалася ў раёне 6-7 тысяч чалавек. Менш было ў 2020 годзе, бо дзейным уладам на той час было зусім не да ЛПП — яны былі занятыя зачысткай пратэстаў і затрыманнямі нязгодных. Але ўжо ў 2022 годзе ў так званыя "прафілакторыі" было скіравана 7 320 грамадзянаў", — піша "Вясна".

Цяпер у Беларусі налічваецца 8 лекава-працоўных прафілакторыяў, з іх 3 — жаночыя. Усе ўстановы знаходзяцца ў падначаленні МУС. Асноўны метад лячэння ў ЛПП — прымусовая праца, адзначаюць праваабаронцы. Яны лічаць, што ўтрыманне ў ЛПП з'яўляецца формай пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі