Стала вядома, колькі грошай дадуць на саюзны медыяхолдынг

Мінск і Масква ўсё ж дамовіліся пра агульны медыяхолдынг

Мінск і Масква ўсё ж дамовіліся пра агульны медыяхолдынг / pixabay.com

На стварэнне саюзнага медыяхолдынга Мінск і Масква вылучаць 1 мільярд расійскіх рублёў (каля 11 мільёнаў долараў). Такую лічбу назваў газеце "Известия" дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

Амаль палова гэтай сумы пойдзе на тэлерадыёвяшчанне — 448 мільёнаў расійскіх рублёў (4,9 мільёна долараў). На газеты "Союзное вече" і "Союз. Беларусь — Россия" дадуць 472 мільёны рублёў (5,2 мільёна долараў), а на часопіс "Союзное государство" — 67 мільёнаў рублёў (740 тысяч долараў).

Мезенцаў не выключае, што кампанія можа пазней атрымаць і дадатковае фінанасаванне.

Асноўны офіс холдынга будзе размяшчацца ў Маскве, а прадстаўніцтва — у Мінску. Калектыў пакуль не сфармаваны. Аднак плануецца, што ўжо ў 2025 годзе саюзны медыяхолдынг пачне працу.

Дарэчы, яшчэ ў лістападзе 2023-га Мезенцаў тлумачыў, што стварыць саюзны медыяхолдынг не ўдаецца праз "канцэптуальныя разыходжанні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі