Стала вядома, якая кніга Стывена Кінга першай выйдзе па-беларуску

Джэк Нікалсан у галоўнай ролі ў фільме "Ззянне" / The Producers Circle Company, Peregrine Productions, Hawk Films
Джэк Нікалсан у галоўнай ролі ў фільме "Ззянне" / The Producers Circle Company, Peregrine Productions, Hawk Films

Стала вядома, якая з кніг Стывена Кінга першай выйдзе па-беларуску. Пра гэта Еўрарадыё расказаў выдавец Андрэй Янушкевіч, які падпісаў кантракт з амерыканскім пісьменнікам.

"Гэта раман "Ззянне", які ўпершыню быў апублікаваны ў 1977 годзе. Яго можна лічыць узорным творам, напісаным у жанры “horror”, у якім працуе пісьменнік. Мы пачынаем з лепшага і плануем выдаць кнігу ўжо ў снежні гэтага года. А перакладзе раман на беларускую мову Анастасія Карнацкая", — расказвае выдавец.

У рамане "Ззянне" распавядаецца гісторыя пісьменніка Джэка Торанса, які ўладкоўваецца наглядчыкам пустога горнага гатэля ў зімовы перыяд. У ізаляцыі ад знешняга свету пісьменнік вар'яцее, бачыць здані і пачынае пераследаваць уласную сям'ю.

У 1980-м Стэнлі Кубрык зняў паводле рамана фільм з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі. Крытыкі прызналі стужку эталонам псіхалагічнага трылера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі