Стала вядома, якія стравы беларусы выбіраюць у навагоднюю ноч

Стала вядома, якія стравы беларусы выбіраюць у навагоднюю ноч

Стала вядома, якія стравы беларусы выбіраюць у навагоднюю ноч. Як інфармуе Яндэкс, у канцы снежня колькасць пошукавых запытаў на кулінарную тэматыку павялічылася ў тры разы. Высветлілася, што беларусы аддаюць перавагу салатам.

Самая папулярная салата зусім не аліўе (яна толькі шостая), а селядзец пад шубай. На другім месцы — салата з курыцы з ананасамі, на трэцім — цэзар. А вось чацвёртае месца ў мяса па-французску. Пятая ў топ-10 салата мімоза, далей ідуць — згаданая салата аліўе, торт "Напалеон", салата з крабавымі палачкамі, грэчаская салата і курыца ў духоўцы.

Жыхары Беларусі часта шукаюць у Яндэксе рэцэпты разнастайных рулетаў, а ў запытах пра прадукты — скумбрыю, курыцу і свініну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі