Стала вядомае імя беларускага лётчыка, які загінуў у Іраку

Сайт "Народныя навіны Віцебска" паведамляе, што пры авіякатастрофе ў Іраку загінуў бортмеханік з Віцебска Аляксандр Хамкоў.  Нагадаем, што грузавы самалёт Ан-12 13 лістапада зазнаў крушэнне неўзабаве пасля ўзлёту з авіябазы Эль-Асад каля горада Эль-Фалуджа. Загінулі ўсе прысутныя на борце 7 чалавек.

Самалёт належаў British Gulf International Company і быў зафрахтаваны для перавозкі грузаў паштовай службы Federal Express. Па словах відавочцаў, самалёт загарэўся ў паветры, а потым зваліўся ў пустэльні.

На борце знаходзіліся шэсць чальцоў экіпажа і адзін пасажыр. Акрамя грамадзяніна Беларусі загінулі трое грамадзян Расіі, два грамадзяніна Ўкраіны і адзін грамадзянін Індыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі