Сталі вядомыя імя і прозвішча ўгоншчыка самалёта Кутаісі — Мінск (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, зранку 10 чэрвеня беларускія спецслужбы вызвалілі закладнікаў і няўдалага ўгоншчыка самалёта. На рэйсе Кутаісі — Мінск адзін з пасажыраў перадаў пілотам запіску з патрабаваннем ляцець у Еўропу. Іначай ён пагражаў падарваць самалёт.



Як паведамляе тэлеканал АНТ, здарэнне адбылося за 40 хвілінаў да пасадкі. Мужчына патрабаваў змяніць маршрут і прызямліцца ў аэрапорце Рыма. Потым ён называць пункт прызначэння ў розных гарадах Еўропы. Угоншчык пагражаў падарваць бомбу на борце.



Лётчыкі прапанавалі ўгоншчыку сесці ў Мінску для дазапраўкі. Самалёт прызямліўся ў 6 гадзін 50 хвілін. Ужо на зямлі ў перамовы з 41-гадовым грамадзянінам Грузіі ўступілі супрацоўнікі антытэрарыстычнага падраздзялення "Альфа" і прымусілі яго здацца добраахвотна.



Няўдалы ўгоншчык нават спрабаваў аджартавацца і падаць сітуацыю як няўдалы розыгрыш. Тым не менш, мужчына апынуўся ў следчым ізалятары яго справай займаюцца следчыя КДБ. Калі віна мужчыны будзе даказаная ў судзе, яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі