Сталі вядомыя кошты білетных пакетаў на матчы БАТЭ ў Лізе Еўропы
Сталі вядомыя кошты білетных пакетаў на ўсе тры хатнія матчы БАТЭ ў групавым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы. Яны трапяць у продаж з 4 верасня (у першыя пяць дзён — толькі для ўладальнікаў клубных картак БАТЭ на сезон 2017 года). Пакеты будуць каштаваць ад 105 да 210 рублёў. Як інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ, трыбуны падзеляць на чатыры катэгорыі: вышэйшая — 210 рублёў, 1-я — 150 рублёў, 2-я — 120 рублёў, 3-я — 105 рублёў. Больш падрабязна гл. тут.
Як вядома, БАТЭ 28 верасня прыме на “Барысаў-Арэне” лонданскі “Арсенал”, 19 кастрычніка — нямецкі “Кёльн”, 23 лістапада — сербскую “Црвена Звезду”. Еўрарадыё даведалася, што на асобныя матчы білеты прадавацца не будуць.