Сталі вядомыя вынікі лёсавання ¼ фіналу футбольнай Лігі Еўропы
Сталі вядомыя вынікі лёсавання ¼ фіналу футбольнай Лігі Еўропы, якое прайшло 16 сакавіка ў Ньёне. Маскоўскі ЦСКА, які трэніруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, згуляе з лонданскім “Арсеналам”. “Лейпцыг” сустрэнецца з “Марсэлем”, “Атлетыка” трапіў на “Спортынг”, “Лацыё” — на “Зальцбург”. Матчы прызначаны на 5 і 12 красавіка.
У пятніцу прайшло і лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Фота: Reuters