Стан мастоў у Мінску будуць кантраляваць з дапамогай датчыкаў

Складаецца пералік збудаванняў, дзе неабходны пастаянны маніторынг

Складаецца пералік збудаванняў, дзе неабходны пастаянны маніторынг / minsknews.by

Стан мастоў у Мінску будуць кантраляваць з дапамогай датчыкаў, паведамляе minsknews.by. Для гэтага ствараецца Цэнтр аўтаматызаванага маніторынгу стану мастоў і пуцеправодаў. Дырэктар дзяржпрадпрыемства "Гараўтамост" Павел Важнік кажа, што пакуль да сістэмы падключаны адзін пуцеправод па праспекце Пераможцаў праз вуліцу Максіма Багдановіча. Яго абсталявалі адмысловымі датчыкамі падчас рэканструкцыі.

Другім аб’ектам стане транспартная развязка на 25-м кіламетры МКАД праз аўтамабільную дарогу Мінск — Дзяржынск. Мяркуецца, што гэта адбудзецца да канца гэтага года.

"Сістэма маніторынгу дазволіць назіраць за станам пралётных будынкаў і апор у рэжыме рэальнага часу. Зможам аператыўна ўбачыць усе перамяшчэнні канструктыўных элементаў, якія выкліканыя транспартнымі нагрузкамі", — тлумачыць Важнік. А пакуль складаецца пералік збудаванняў, дзе неабходны пастаянны маніторынг. Іх паэтапна абсталююць бесправаднымі датчыкамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі