Старонку з мемамі ў Інстаграме прызналі "экстрэмісцкай"

Беларускія мемы сталі "экстрэмізмам"

Беларускія мемы сталі "экстрэмізмам" / "БелМемы"

Рэжым Лукашэнкі прызнаў "экстрэмісцкай" старонку з беларускімі мемамі ў Інстаграме, заўважылі праваабаронцы "Вясны".

Гаворка ідзе пра акаўнт "БелМемы", які мае больш за 1700 падпісчыкаў. Адпаведнае рашэнне прыняў 18 верасня суд Ленінскага раёна Гродна.

Таксама ў "экстрэмісцкі" спіс трапілі Instagram-старонкі "Андрей Стрижак", "Libereco PHR", "INeedHelpBY", Telegram-канал, чат, старонкі ў Youtube, Instagram, TikTok "Оля Токарчук", TikTok-старонкі "nikmen131", "Не Избранные", а таксама сацсеткі праекту "Около культуры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі