Старшыня аблвыбаркама: дзе напісана, што вы маеце права адкрыць сваю таямніцу?

Старшыня аблвыбаркама: дзе напісана, што вы маеце права адкрыць сваю таямніцу?

"Што не дазволена, тое забаронена", — так старшыня Гомельскай абласной камісіі па рэферэндуме Аляксей Нявераў адказаў на пытанні журналістаў, ці можна фатаграфаваць бюлетэнь на рэферэндуме.

Чыноўнік паведміў, што ў 13-м артыкуле Выбарчага кодэксу прапісана, што дазволена назіральніку. Калі ж у яго спыталі, ці мае права фатаграфаваць бюлетэнь не назіральнік, а сам грамадзянін, Нявераў заявіў, што чалавек абавязаны захоўваць таямніцу свайго галасавання.

"Якое права? Адкрыць ці не адкрыць? У нас жа тайнае галасаванне. Дзе ў вас напісаныя правы, што гэта ваша права — адкрыць сваю таямніцу? Я вам задаю пытанне: дзе напісана?" — прыводзяць ягоныя словы праваабаронцы.

Пры гэтым улады знялі шторкі на кабінках для галасавання. А шмат дзе паставілі столікі так, каб камісія магла бачыць, як галасуюць выбарцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі