Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен выехала ў Кіеў на цягніку

Урсула фон дэр Ляен на пероне ў польскім горадзе Пшэмысль / twitter.com/vonderleyen
Урсула фон дэр Ляен на пероне ў польскім горадзе Пшэмысль / twitter.com/vonderleyen

Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Леен і вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль кіруюцца ў Кіеў. Пра гэта яны паведамілі на сваіх старонках у Twitter.

На фота, якія апублікавалі еўрачыноўнікі, відаць, што яны едуць на цягніку ўкраінскіх чыгунак. Цягнік выехаў з польскага горада Пшэмысль, гэта за 13 км ад мяжы.

Мяркуецца, што ў Кіеве еўрачыноўнікі сустрэнуцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Высокапастаўленыя прадстаўнікі з краін ЕС ужо наведвалі Украіну пасля пачатку вайны. 1 красавіка ў Кіеве была кіраўніца Еўрапейскага парламента Раберта Мецола, а перад гэтым ва ўкраінскую сталіцу прыязджалі прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, старшыня Камітэта ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны Яраслаў Качыньскі, прэм'ер-міністр Чэхіі Пэтр Фіяла і прэм'ер-міністр Славеніі Янэз Янша, нагадвае "Громадське".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі