Старшыня КДБ атрымаў “шэраг канкрэтных даручэнняў” ад Лукашэнкі

Старшыня КДБ атрымаў “шэраг канкрэтных даручэнняў” ад Лукашэнкі

4 верасня Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Вакульчык праінфармаваў Лукашэнку пра аператыўную сітуацыю, пра патэнцыйныя выклікі і пагрозы, “якія могуць закранаць інтарэсы нацыянальнай бяспекі дзяржавы ў тых ці іншых пытаннях”. Таксама старшыня КДБ і кіраўнік дзяржавы гаварылі на тэму абароны эканамічных інтарэсаў нашай краіны.

Па выніках дакладу і аналізу наяўнай сітуацыі Аляксандр Лукашэнка даў Валерыю Вакульчыку "шэраг канкрэтных даручэнняў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі